Палітвязень Кірыл Суслін паведаміў, што адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні
30-гадовага Кірыла Сусліна ўтрымліваюць за кратамі амаль восемь месяцаў. Але ў лісце да маці Кірыл піша, што, меркавана, тэрмін утрымання пад вартай працягнуць яшчэ на два месяцы.
Таксама ён піша, што яму
прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць
сябе вінаватым, паведамляюць праваабаронцы.
Кірыла Сусліна затрымалі па
«справе Зельцэра» 30 верасня. Яго абвінавачваюць па артыкулах 369 КК (абраза
прадстаўніка ўлады) і 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).