Палітвязня Уладзіміра Кондруся 23 лістапада пераводзяць у псіхіятрычную лякарню
Сёння, 23 лістапада, палітвязня Уладзіміра Кондруся пераводзяць у лякарню "Навінкі" для псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, якую прызначыў яму Маскоўскі суд сталіцы.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў палітык Павел Севярынец.
Нагадаем, што 39-гадовы Кондрусь — апошні палітвязень у Беларусі, якога судзяць па справе Плошчы-2010. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Судовы працэс над ім пачаўся 16 лістапада, але адразу быў прыпынены: паведамлялася, што Кондрусь спрабаваў непасрэдна падчас суда перарэзаць сабе вены. Пасля гэтай спробы суд накіраваў яго на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.
euroradio.fm