Палітвязняў у Беларусі зноў стала больш
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чацвярых рэпрэсаваных.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Такое рашэнне праваабаронцы прынялі ў сувязі з вынясеннем судом Салігорскага раёна Мінскай вобласці прысуду па крымінальнай справе, звязанай з абвінавачваннем удзельнікаў пратэсных акцый па палітычных матывах у супраціве з ужываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 363 КК, у адносінах да Паўла Крашакова, Кірыла Рамашко, Данііла Басяка, асуджаных да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 2,5 года, і Ігната Ігнацені, асуджанага да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 3 гады.
Па стане на 14 студзеня ў Беларусі 984 чалавекі прызнаныя палітзняволенымі.