З Раманам Пратасевічам ужо некалькі месяцаў не праводзяцца следчыя дзеянні
Таксама яму не дазваляюць сустрэчы з адвакатам.
![raman_pratasevicz.jpg raman_pratasevicz.jpg](/img/v1/images/raman_pratasevicz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З Раманам Пратасевічам ужо некалькі месяцаў не праводзяцца следчыя дзеянні.
Як распавяла яго адвакат Інэса Аленская, абарона і абвінавачаны знаходзяцца «ў стане чакання», паведамляе sputnik.by.
«Пра тое, ці плануюцца ў найбліжэйшы час следчыя дзеянні, мяне і майго падабароннага ніхто пакуль не інфармаваў», — заявіла яна.
І дадала, што падтрымлівае кантакт з Раманам па інтэрнэце, асабістых сустрэч у іх даўно ўжо не было.
Тым часам справа Соф'і Сапегі ўжо чакае суда. Яе будуць судзіць у Гродне.