Палітзняволенай Вользе Гарбуновай прад'явілі абвінавачанне па двух артыкулах
Актывістку затрымалі 9 лістапада.
Палітзняволенай Вользе Гарбуновай прад'явілі абвінавачанне па двух артыкулах.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342.
9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі «Радзіслава» затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе.
Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Мінску Кудрэйка.