Палітзняволенаму расіяніну Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачанне
У лістападзе 21-гадоваму грамадзяніну Расіі Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачанне — у распальванні сацыяльнай варожасці групай асобаў (ч. 3 арт. 130 КК). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення, паведамляе «Вясна».

Ягора Дуднікава затрымалі ў Мінску на пачатку мая па падазрэнні ў тым, што ён быў адным з адміністратараў прызнанага экстрэмісцкім тэлеграм-канала «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342).