Памілаваная віцебская медсястра Юлія Кашаверава вярнулася дадому
Палітзняволеная Юлія Кашаверава на свабодзе!
![Юлія Кашаверава Юлія Кашаверава](/img/v1/images/kashavierava_1609_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юлія Кашаверава
Памілаваная віцебская медсястра Юлія Кашаверава вярнулася дадому, паведамляе «Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці». Яна дзякуе ўсім за падтрымку і салідарнасць.
У лютым сёлета Кашаверава была асуджана на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму за тры ўдары па міліцэйскім бусіку і сарваную маску з міліцыянера падчас вулічнай акцыі ў кастрычніку 2020-га ў Віцебску. Яна правяла ў зняволенні 11 месяцаў.
Да арышту Юлія Кашаверава працавала медсястрой у вайсковай частцы. Праваабарончая супольнасць прызнала яе палітзняволенай.