«Свабоду палітвязням!». Моцны выступ расійскага пісьменніка Глухоўскага на ўручэнні прэміі GQ (відэа)
Аўтар знакамітых антыўтопій здзівіў залу і вядучага Івана Урганта.

У Расіі пісьменнік Дзмітрый Глухоўскі здзівіў сваёй прамовай на ўручэнні прэміі GQ, піша DW. Да такога выступу не былі гатовыя ні гледачы, ні вядучы Іван Ургант. А скончыў яе Глухоўскі словамі «Свабоду палітвязням!»
Нагадаем, што ў Расіі апошні час улады актыўна рэпрэсуюць грамадзянскую супольнасць, палітычных зняволеных у краіне ўсё болей. Істотна ўзрасла таксама палітычная эміграцыя.