Медсястры з Віцебска далі паўтара года калоніі. Яна хацела дапамагчы збітаму АМАПам хлопцу

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага асудзіў Юлію Кашавераву за тры ўдары па міліцэйскім бусіку на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд агучыў суддзя Сяргей Будрэвіч.

kashaverava_01.png

Кашаверава прызнаная вінаватай у хуліганстве паводле ч.1 арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе па 2-й частцы («Злоснае хуліганства»), паведамляе «Вясна».

Падчас судовага следства прагучала, што дзяўчына падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. Юлія Кашаверава віну прызнавала часткова. Пракуратура патрабавала для яе 6 гадоў зняволення.

Кашаверава ўжо адбыла пад вартай 5 месяцаў. Яна працавала медсястрой у вайсковай частцы. У 2020 годзе, перад затрыманнем, у яе памерла маці.