У 2020 годзе беларускія суды вынеслі толькі 0,3 % апраўдальных прысудаў
Вярхоўны Суд апублікаваў статыстыку судовых рашэнняў па крымінальных справах за 2020 год.
![e59cf468_4a7e_45cc_b464_2eade503dacc_w1023_r1_s.webp e59cf468_4a7e_45cc_b464_2eade503dacc_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/e59cf468_4a7e_45cc_b464_2eade503dacc_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле звестак Вярхоўнага суда, агулам летась беларускія
суды разгледзелі 32 010 крымінальных спраў, па якіх асудзілі 34 572
чалавекі. Апраўдальных прысудаў было вынесена 93 — гэта менш за 0,3 %.
Сярод 34 572 асуджаных 7750 пакаралі пазбаўленнем волі, траім прысудзілі пажыццёвае зняволенне і траім — смяротную кару.
291
чалавек быў асуджаны за забойства.
Паводле «Свабоды».