Памінальная служба па Рыгору Барадуліну адбудзецца сёння, 2 сакавіка
Сёння, 2 сакавіка, у 18.00, у грэка-каталіцкім Цэнтры Святога Язэпа (Мінск, вул. Арджанікідзе, 6, ст. м. Аўтазаводская; заезд з вул. Цэнтральнай) адбудзецца памінальная служба па святой памяці Рыгору Барадуліну.
Рыгор Барадулін, люты 2014 года. Фота Сяргея Шапрана
Службу правядзе Архімандрыт Айцец Сяргей Гаек.
Запрашаюцца ўсе, каму дарагое імя Рыгора Барадуліна.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", lit-bel.org