Паміж Оршай і Лепелем пусцяць цягнік бізнес-класа з прамежкавым прыпынкам у Чашніках

Паміж Оршай і Лепелем, райцэнтрамі Віцебскай вобласці, пачне хадзіць цягнік бізнес-класа. Цягнік прызначаць з 9 снежня, яго ўжо можна знайсці на сайце rasp.rw.by.

20120412_1507_odnovagonnaya_elektrichka.jpg

Цяпер паміж Оршай і Лепелем двойчы ў дзень ходзяць электрычкі. З 9 снежня да іх дадасца яшчэ і цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа 771Б / 772Б, ён будзе штодзённым. Гэта аднавагонны дызель-цягнік PESA ДП1.
Адпраўленне з Оршы ў 11.37, прыбыццё ў Лепель у 13.40. Адпраўленне з Лепеля — у 15.56, прыбыццё ў Оршу ў 18.11. Цягнік будзе рабіць адзін прамежкавы прыпынак, у Чашніках.
Квіткі ўжо даступныя на сайце БЧ, кошт праезду паміж Оршай і Лепелем — 3 рублі 90 капеек.
Плануецца, што цягнік бізнес-класа будзе даязджаць ад канчатковай станцыі да канчатковай за 2 гадзіны 3 хвіліны і за 2 гадзіны 15 хвілін. Звычайныя электрычкі, з прыпынкамі ў невялікіх населеных пунктах, знаходзяцца ў шляху 2 гадзіны 54 хвіліны.
TUT.BY