Памёр грамадскі актывіст Віктар Кулак

Прычынай смерці 41-гадовага Віктара стала анкалагічная хвароба, апошнія месяцы мужчына правёў в мінскім хоспісе.

viktar_kulak__5__1.jpg

Пра смерць Віктара Кулакапаведаміла ў фэйсбуку мінчанка Алена Гушча.

Віктар нарадзіўся і вырас у Мінску, скончыў прафесійна-тэхнічную вучэльню па спецыяльнасці «шавец», але ніколі па ёй не працаваў. Пасля вучэльні зарабляў на будоўлях.

Да незалежніцкага руху хлопец далучыўся ў 1996 годзе. Удзельнічаў у розных акцыях пратэсту, яго неаднаразова судзілі па адміністрацыйных справах.

Незадоўга да сыходу, ужо з хоспісу, Віктар Кулак даў жыццёвае інтэрв'ю «Новаму Часу».