Парушальнікі правіл карыстання платнымі дарогамі ўжо заплацілі дзесяткі тысяч еўра штрафаў
Толькі за першыя дні дзеяння сістэмы BelToll на памежных станцыях Транспартнай інспекцыі парушальнікі былі вымушаныя пакінуць амаль 100 тысяч еўра, піша grodnonews.by.
На Гарадзеншчыне такія станцыі знаходзяцца на пастах “Бераставіца”, “Брузгі”, “Беняконі”, “Каменны Лог” і “Катлоўка”.
Паводле начальніка Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці Сяргея Гудзінскага, у залежнасці ад парушэння (неаплата альбо няпоўная аплата праезда) кіроўцы грузавікоў плоцяць 130 альбо 260 еўра.
130 еўра — калі аплата менш, за патрэбную, напрыклад, калі кіроўцы ўказваюць няверныя дадзеныя пра машыны, каб заплаціць менш.
260 — калі машына не абсталяваная спецыяльным прыстасаваннем для сістэмы BelToll.
Выехаць за межы Беларусі без аплаты нерэальна.
Калі грошай у кіроўцы няма, транспартны сродак можа затрымлівацца на тэрмін да 30 сутак.
На Гарадзеншчыне такіх выпадкаў пакуль не было: усе парушальнікі аплочваюць налічаныя сумы цягам некалькіх гадзін, часам гэта да тысячы еўра.
У Гродзенскай вобласці платных аўтадарог пакуль няма. Бліжэйшы платны ўчастак трасы — з 12 да 57 км шасэ Мінск—Гродна.