Пасля 23 чэрвеня для атрымання візы ў краіны Шэнгена давядзецца здаваць адбіткі пальцаў

Гэта звязана з увядзеннем ва ўсіх пасольствах і консульскіх установах дзяржаў Шэнгенскага пагаднення візавай інфармацыйнай сістэмы



15_15.jpg

Візавая інфармацыйная сістэма прызначана для абмену візавымі дадзенымі паміж дзяржавамі-удзельніцамі Шэнгенскага пагаднення. Яе асноўнымі мэтамі з'яўляецца палёгка кантролю на знешніх межах і павышэнне бяспекі, у тым ліку для заяўнікаў, гаворыцца ў паведамленні на сайце амбасады Польшчы ў Мінску.

Збор біяметрычных звестак будзе адбывацца падчас першай падачы хадайніцтва на атрыманне візы з усіх заяўнікаў, якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў.

Пасля атрымання адбіткаў пальцаў яны захоўваюцца ў базе на працягу 59 месяцаў і могуць паўторна выкарыстоўвацца пры падачы новых візавых хадайніцтваў,  нават у тым выпадку, калі гэтая працэдура рабілася ў прадстаўніцтве іншай дзяржавы-ўдзельніцы Шэнгенскай дамовы.

Праз доступ да базы дадзеных з адбіткамі пальцаў памежныя органы маюць магчымасць праверыць асобу кожнага грамадзяніна, які ўязджае на тэрыторыю дзяржаў-удзельніц Шэнгенскага пагаднення.