Пашкодзілі кабель? «Белтэлекам» кажа пра магчымыя цяжкасці з доступам да інтэрнэт-рэсурсаў «заходняга» сегмента
«Белтэлекам» папярэдзіў пра магчымыя цяжкасці з доступам да інтэрнэт-рэсурсаў «заходняга» сегмента.
![beltelecom3.jpg beltelecom3.jpg](/img/v1/images/beltelecom3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Белтэлекам» папарэджвае, што ў карыстальнікаў могуць паўстаць цяжкасці з доступам «у сеціва Інтэрнэт да рэсурсаў "заходняга" сегмента»
Пра гэта «Белтэлекам»паведаміў на сваім афіцыйным сайце:
«Паважаныя абаненты! У сувязі з пашкоджаннем кабеля ў напрамку партнёра ў Польшчы магчымыя цяжкасці з доступам у сеціва Інтэрнэт да рэсурсаў "заходняга" сегмента. Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці».