Паўла Белавуса не выпусцілі праз трое сутак пасля затрымання
Кіраўніка Symbal.by Паўла Белавуса «перазатрымалі» — не выпусцілі праз трое сутак пасля затрымання, паведамляе «Еўрарадыё».
Тэрмін затрымання скончыўся сёння ў 14:00, але Белавуса зноў павезлі ў РУУС, адначае ТГ-канал Symbal.by.
Хутчэй за ўсё, другое судовае пасяджэнне над Белавусам адбудзецца 19 лістапада. На першым судзе 17 лістапада справу Белавуса адправілі на дапрацоўку.
Нагадаем, Белавуса вінавацяць у распаўсюдзе інфармацыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць. Нагодай стала тое, што ён перасылаў праз «Белпошту» кнігу Змітра Лукашука І Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя»: у Беларусі яна прызнаная экстрэмісцкай.