Справу Паўла Белавуса адправілі на дапрацоўку
Справа заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса, затрыманага 15 лістапада, адправілі на дапрацоўку.
Суд над ім адбыўся сёння. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КаАП: 19.11 (распаўсюджванне, інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і 19.12 (незаконны выраб і (або) распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў), піша REFORM.by са спасылкай на праваабаронцаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пачаты ў дачыненні да яго адміністрацыйны працэс можа быць звязаны з тым, што Павел перасылаў «Белпоштай» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Дзмітрыя Лукашука, якую прызналі экстрэмісцкім матэрыялам.