Папярэдне: Заснавальніка «Symbal.by» Паўла Белавуса будуць судзіць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Паводле папярэдняй інфармацыі, заснавальніка «Symbal.by» Паўла Белавуса затрымалі ўчора за тое, што ён перасылаў на «Белпошце» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, якую 31 сакавіка гэтага года ўлады прызналі экстрэмісцкай, паведамляе «Вясна».

pavel_belous_696x391.jpg

Меркавана, Паўла будуць судзіць па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».