За падпіску на «экстрэмісцкае» медыя вакаліста гурта «Ня Варта» асудзілі на 5 сутак арышту

Мазырскі музыка, вакаліст гурта «Ня Варта» Фёдар Чаранкоў асуджаны на 5 сутак арышту. Такі прысуд яму вынеслі за падпіску на адзін з «экстрэмісцкіх» СМІ ў Instagram, паведамляе «Еўрарадыё».

fiodar_1611.jpg

На судзе яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падчас працэсу Чаранкоў паспеў крыкнуць, што спіць на драўляных нарах без матраца, а замест падушкі выкарыстоўвае рулоны туалетнай паперы.

Музыку затрымалі 13 лістапада, з таго часу ён перабывае за кратамі.