У Мазыры затрымалі жанчыну за падпіску на «Zerkalo»

Сёння ў Мазыры затрымалі Вольгу Кулыба, пенсіянерку, былую старшыню праўладнага прафсаюза НПЗ, паведамляюць праваабаронцы.

246975846_100872639061783_208784180611527625_n.png


Прычынай яе затрымання стала падпіска на «экстрэмісцкі» акаўнт «Zerkalo», піша «Вясна».
Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна Мінска ў пятніцу, 13 жніўня, прызнаў беларускае недзяржаўнае анлайн-выданне Tut.by і яго аналагі ў сацыяльных сетках і месенджарах экстрэмісцкімі па запыце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Эксперты палічылі, што гэты інфармацыйны рэсурс накіраваны «на распальванне сацыяльнай варожасці або розні, арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў», заявіла тады прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. Паводле яе слоў, рэпост інфармацыі гэтых рэсурсаў пагражае адміністрацыйнай адказнасцю.
Рашэнне суда датычыцца і Zerkalo.io – новага СМІ, запушчанага камандай Tut.by у пачатку ліпеня.