Хваля затрыманняў у Баранавічах

У Баранавічах былі затрыманыя каля дзесяці чалавек. Перад затрыманнямі ў іх дамах прайшлі ператрусы, паведамляюць праваабаронцы.

Юрый Казакевіч

Юрый Казакевіч

Сярод затрыманых актывіст Руху «За свабоду» Юрый Казакевіч. Як стала вядома «Салiдарнасцi», да яго з ператрусам прыйшоў следчы ў суправаджэнні дваіх амапаўцаў, а таксама дваіх сілавікоў у цывільным і панятых. На гаспадара кватэры, які і раней не раз падвяргаўся прэсінгу з боку ўлад, надзелі кайданкі. Казакевічу паведамілі, што ператрус і затрыманне праходзяць па адміністрацыйным артыкуле. Нібыта за паведамленні, якія калісьці былі зроблены ў мясцовым тэлеграм-чаце. Пасля ператрусу Казакевіча павезлі на допыт.

Ператрусы адбыліся ў Наталлі Рослік (пазней яе адпусцілі) і Мікалая Росліка.

Яўгена Крывашэіна затрыманы за распаўсюд інфармацыі з тэлеграм-канала «N*xta», прызнанага экстрэмісцкім. Цяпер Яўген ён знаходзіцца ў Баранавіцкім ГАУСе.

Сярод затрыманых і Андрэй Гіль. Пры ператрусе ў яго забралі тэхніку.

«Вясне» паведамілі, што ў кватэры Паўла Ермаловіча выламалі дзверы, правялі ператрус, пасля чаго Паўла звезлі ў кайданках.

Затрыманыя таксама Віктар Шэрышаў, Дзмітрый Карачун, Наталля Карачун, Марына Максімава, Павел Казлоў.

Таксама праваабаронцам стала вядома пра затрыманні ў Наваполацку. Сярод затрыманых —  Андрэй Корабаў. Прозвішчы астатніх высвятляюцца.