Затрыманая на судзе Вольгі Залатар дзяўчына атрымала 15 сутак
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Сёння над затрыманай 32-гадовай Таццянай Батура адбыўся суд. Суддзя Марыя Ярохіна прысудзіла дзяўчыне 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП РБ).
Нагадаем, Таццяну затрымалі 15 лістапада, калі яна спрабавала трапіць на суд да Вольгі Залатар, але не прайшла кантроль.