Павел Севярынец затрыманы. Суд — 27 лютага

Павел Севярынец быў затрыманы перад акцыяй у падтрымку палітвязняў, якая адбылася 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, да правядзення якой ён заклікаў у фейсбуку. 

49140220_10210213354330719_4178487404975357952_o.jpg


Як паведамляе тэлеграм-канал Абарона Курапатаў, Павел Севярынец знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Заўтра, 27 лютага, суд Фрунзенскага раёна Мінска будзе судзіць яго па артыкуле 23.24 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".


Нагадаем, увечары 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбылася акцыя ў падтрымку палітвязняў. Удзел у ёй узялі дзесяць чалавек. Удзельнікі акцыі прынеслі раздрукаваныя партрэты тых, хто зазнаў палітычны пераслед (у руках трымалі партрэты Святаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Ігара Комліка), а таксама разгарнулі транспарант “Свабоду палітвязням!”.
Пасля акцыі быў затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Арцём Чарняк.