Затрыманы Леанід Кулакоў
Актывіста павезлі ў Першамайскі РАУС Мінска.
![Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага. Фота Арцёма Лявы Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/img_0392_1280x853_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага. Фота Арцёма Лявы
Сёння ўдзень да актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова прыйшлі міліцыянты, ламіліся ў хату і пагражалі выбіць дзверы. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў сам Кулакоў, а таксама грамадская актывістка Ганна Шапуцька. Пазней яна дадала, што Леаніда павезлі ў Першамайскі РАУС Мінска.
Нагадаем, учора на Кастрычніцкай плошчы адбылася акцыя, удзельнікі якой заклікалі вызваліць палітвязняў. Напярэдадні сходу пры выхадзе з кватэры затрымалі яго арганізатара Паўла Севярынца. Пасля акцыі паведамлялася пра затрыманні актывістаў Арцёма Чарняка і Вольгі Нікалайчык.