Павялічыцца час стаянкі апошніх цягнікоў на «Кастрычніцкай» і «Купалаўскай»
Павялічыцца час стаянкі апошніх цягнікоў у мінскім метро на перасадачным вузле — на станцыях "Кастрычніцкая" і "Купалаўская".
![Фота: БЕЛТА Фота: БЕЛТА](/img/v1/images/000023_562349_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: БЕЛТА
Змены плануюцца з 27 снежня.
Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", пасажыры апошніх цягнікоў будуць мець тры хвіліны для перасадкі з адной лініі метро на іншую. Зменіцца графік руху апошніх цягнікоў па ўсіх станцыях.