Кантралёры ў наземным транспарце Мінска будуць працаваць з 5-й раніцы
У Мінску кантралёры наземнага транспарту будуць пачынаць сваю працу а пятай раніцы. Пра такія навіны паведаміў падчас наўпроставай лініі генеральны дырэктар прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок.
![kantralior.jpg kantralior.jpg](/img/v1/images/kantralior.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта чарговая мера, скіраваная на скарачэнне колькасці «зайцоў». Раней рэвізоры выходзілі на працу пазней, таму безбілетнікі мелі шанец праехаць бясплатна ў першым тралейбусе.
За 11 месяцаў 2017 года «зайцы» заплацілі штрафаў болей як на 900 тысяч рублёў, а гэта ў 5,4 раза болей, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць аштрафаваных пасажыраў за студзень-лістапад таксама ўзрасло ў 4,8 раза — гэта звязваюць з увядзеннем відэарэгістратараў і адменай форменых камізэлек.
Паводле Еўрарадыё