У Мінску амаль 22 тысячам бюджэтнікаў даплочваюць да мінімальнага заробку

У Мінску амаль 22 тысячы бюджэтнікаў маюць заробак, меншы за 265 рублёў — памер мінімальнага заробку. Такім нізкааплатным работнікам даплочваюць, каб давесці іх прыбытак да вызначанага заканадаўствам мінімуму. Гэтая праблема абмяркоўвалася на пленуме Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў, перадае TUT.by

zarobki_2.jpg


Болей за ўсё супрацоўнікам, якім даплочваюць да мінімалкі — у сферы адукацыі і навукі. Таксама іх шмат у арганізацыях культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
У кастрычніку сярэдні заробак у Мінску склаў 1 151,3 рубля і павялічыўся на 14,2 рубля ў параўнанні з вераснем.
Таксама прафсаюзы адзначаюць, што болей за 33 тысячы работнікаў працуюць у сталіцы паводле грамадзянска-прававых дамоваў, а гэта на 11,9% болей за паказнік мінулага года.
На 1 лістапада ў Мінску было 12 арганізацый з запазычанасцямі па заробках.
Паводле «Еўрарадыё»