Нацыянальны аэрапорт «Мінск» трапіў у рэйтынг самых пунктуальных
Нацыянальны аэрапорт «Мінск» уваходзіць у дзесятку самых пунктуальных аэрапортаў у катэгорыі «Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 1,5 да 5 млн пасажыраў у год» па рэйтынгу Fly Stats.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» Дзмітрый Мелікян падчас рабочай сустрэчы кіраўніцтва аэрапорта з прадстаўнікамі авіякампаній і сумежных структур.
«У адыходзячым 2017 годзе мы перасягнулі мяжу ў 4 млн пасажыраў, што кажа аб высокіх тэмпах развіцця нашага прадпрыемства. Па колькасці самалётавылетаў у нас назіраецца станоўчая дынаміка росту ў параўнанні з 2016-м. У рэйтынгу самых пунктуальных аэрапортаў Fly Stats ў катэгорыі "Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 1,5 да 5 млн пасажыраў у год" мы ўваходзім у дзесятку. У 2017 годзе ў наш аэрапорт пачала выконваць рэгулярныя рэйсы авіякампанія "Іракскія авіялініі" з Басры, Багдада, Эрбіля, з 30 кастрычніка 2017-га авіякампанія "Ямал" пачала выконваць рэйсы з Екацярынбурга», — сказаў Дзмітрый Мелікян. Ён нагадаў, што ў верасні гэтага года ў аэрапорце сустрэлі 3-мільённага пасажыра.
На 2018 год плануюцца да адкрыцця рэгулярныя рэйсы ААТ «Авіякампанія «Белавія» ў Растоў-на-Доне, ПАО «Авіякампанія «Сібір» — з Новасібірска, АТ «ЮВТ Аэра» — па маршруце Ніжнявартаўск — Казань — Мінск — Казань — Ніжнявартаўск. У працоўным парадку вядуцца перамовы з «Нордавія», «Саратаўскімі авіялініямі», «Нордыкай» і Air Mediterranean. Таксама ў наступным годзе плануецца павялічыць аб'ём абслужаных пасажыраў, самалётавылетаў, апрацаванага грузу з павышэннем якасці аказваемых паслуг авіяцыйнага і неавіяцыйнага характару. У лістападзе 2018 га будзе завершаны важны праект па будаўніцтве другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы, прадоўжыцца мадэрнізацыя існага аэравакзальнага комплексу.
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных кірунках Еўропы, Блізкага Ўсходу і іншых рэгіёнаў.
Нагадаем, раней Нацыянальная авіякампанія «Белавія» і Нацыянальны аэрапорт «Мінск» атрымалі найвышэйшую адзнаку — 5 зорак па версіі брытанскага аналітычнага агенцтва OAG. Усяго ў гэтым рэйтынгу пунктуальнасці было даследавана больш за сто авіякампаній. Усяго па 5 зорак набралі 14 авіякампаній і 49 аэрапортаў. Паказчык пунктуальнасці «Белавія» склаў 87,2%, Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» — 89,5%.
Паводле thinktanks.by