Пазбавіцца ад рэчаў «былых»: Galleria Minsk абвяшчае незвычайную акцыю на 14 лютага
З 11 па 14 лютага гандлёва-забаўляльны цэнтр Galleria Minsk прапануе абмяняць рэчы, якія засталіся пасля растання з «другой паловай» на прыемныя падарункі сабе, любімым. Усе сабраныя рэчы пойдуць на дабрачыннасць.
Дзень Святога Валянціна на рэкламных постэрах — гэта самы шчаслівы дзень у годзе, ружовае вар’яцтва з сэрцайкамі і плюшавымі мішкамі. У гэты дзень традыцыйна праводзяцца акцыі для шчаслівых парачак: гандлёвыя цэнтры, кафэ і кінатэатры запаўняюць закаханыя. А для тых, у каго няма другой паловы, ці пара рассталася, гэта свята са слязамі на вачах.
Galleria Minsk у гэтым годзе на 14 лютага абвяшчае сябе single-friendly. У ёй з чацвярга, 11 лютага да самага Дня святога Валянціна ўключна будзе працаваць «Пункт прыёму непатрэбных падарункаў», якія засталіся ад «былых». Адзенне, кнігі, біжутэрыя, плюшавыя цацкі — клапатлівыя «купідоны» гандлёва-забаўляльнага цэнтра прымуць рэчы на вечнае захоўванне. «Акцыя не толькі стане своеасаблівай тэрапіяй, спосабам пазбавіцца ад непрыемных успамінаў, але таксама прынясе карысць грамадству. Уся вопратка пойдзе ў дабрачынны праект KaliLaska, якія ўжо шмат гадоў дае другое жыццё выкінутым рэчам», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Узамен за добрую справу самотныя, але шчаслівыя мінчане атрымаюць сертыфікат на каву або сертыфікат на 10 хвілін у віртуальнай рэальнасці.
«Навошта працягваць захоўваць рэчы чалавека, які даўно жыве сваім жыццём? Любы псіхолаг скажа, што гэта неразумна. Таму мы і прыдумалі такі абмен: прыносьце рэчы былых, прыбірайце прастору вакол сябе, атрымлівайце наўзамен сертыфікат на каву. Хто ведае, можа ваша самая вялікая любоў ўжо будзе чакаць вас на нашым фудкорце? А рэчы вашых былых мы перадамо ў дабрачынную арганізацыю KaliLaska, хай іх носяць тыя, хто ў гэтым мае патрэбу», — распавядае прадстаўнік ТРЦ Galleria Minsk.
А калі ў вас засталіся падарункі, якія, акрамя смеху, не выклікаюць ніякіх эмоцый, то самы час атрымаць сертыфікат на 100 рублёў, які можна выдаткаваць у крамах цэнтра. Для гэтага прынясіце ў ТРЦ Galleria Minsk самы недарэчны падарунак ад «экса», пакіньце ў «Пункце прыёму непатрэбных падарункаў» ад «былых». Наведвальнікі гандлёвага цэнтра змогуць з дапамогай стыкераў пакінуць свой голас за самы дзіўны падарунак. Яго ўладальнік і атрымае сертыфікат на 100 рублёў.
«Вядома, мы не будзем спрачацца, што Дзень святога Валянціна — гэта дзень усіх закаханых. Але хіба бывае любоў больш вялікая, чым любоў да самога сябе?», — падсумаваў прадстаўнік ГЗЦ Galleria Minsk.