Пікет «Навучанне важнейшае!» адбываўся ў Мінску (фотафакт)
Сёння ў 18:00 у Тучынскім скверы адбыўся пікет супраць прызыву ў войска студэнтаў і скасавання адтэрміновак.

Пікет працягнуўся каля 30 хвілінаў. Акцыя распачалася з невялікай падрыхтоўкі, інтэр’ю СМІ, фатаграфавання з медыкамі, што былі на пікеце.
Медыкі спачатку сядзелі побач на лаве, а міліцыя ў цывільнай вопратцы зазірала збоку.

Падчас пікеты адбыўся невялікі перфоманс. Адзін з чатырох удзельнікаў пікету зняў з сябе акадэмічную мантыю і квадратны акадэмічны капялюш. Пасля пікетоўцы выгукавалі: “Навучанне важнейшае!”.
Пікет скончыўся падпісаннем дамовы з медыкамі.
