Першы матч адборачнага этапа чэмпіяната свету 2018 Беларусь згуляе з Францыяй
Стаў вядомы каляндар адборчанага цыклу чэмпіяната свету 2018 па футболе. У рамках групы "A" наша зборная згуляе з камандамі Галандыі, Францыі, Швецыі і Люксембурга.

Першы матч беларусы згуляюць дома з камандай Францыі - 6 верасня 2016 года. Раней абедзьве зборныя сустракалbся чатыры разы: у 1995, 2010, 2011, 2012. Двойчы перамагала зборная Францыі (1995, 2012), аднойчы вікторыю святкавалі беларусы (2010), аднойчы каманды разышліся мірам (2011).
З групай беларусам традыцыйна ня шчасціць. Таму футбалісты Аляксандра Хацкевіча проста вымушаныя іграць на станоўчы вынік у кожным матчы. Трэба адзначыць, што Галандыю і Люксембург беларусы ўжо перамагалі (2007, 2011).