Платформа «Голас» палічыць людзей на нядзельных акцыях

Пра гэта «Голас» паведамляе ў сваім тэлеграм-канале.

maxresdefault_92.jpg

Платформа «Голас», якая стваралася для падліку галасоў падчас выбараў, палічыць людзей на нядзельных акцыях. Для гэтага створаны новы спецпраект - #ягуляю. Першы падлік адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю, 6 верасня. Мэта - паказаць рэальны маштаб беларускага пратэсту. І падтрымаць усіх, хто выходзіць на мітынгі і выказвае сваю пазіцыю.
Сёння на платформе зарэгістравана больш за 1 200 000 чалавек. І рэгістрацыя зноў адкрыта.
Каб пратэстоўца палічылі, яму трэба ўсталяваць чат-бот «Голаса» у Viber або telegram. У дзень прагулкі даслаць боту каманду: #ягуляю. Гэта можна зрабіць да і падчас мітынгу ці пасля яго - калі раптам узнікнуць цяжкасці з інтэрнэтам. Каманда дзейнічае роўна суткі - падлікі будуць праводзіцца па нядзелях. І яшчэ ў спецыяльныя дні, пра якія будзе паведамляцца асобна.
Кто можа ўдзельнічаць? Усе беларусы, якія супраць беззаконня і якія: ⁃ шпацыруюць па Мінску або іншаму гораду, ⁃ шпацыруюць ў невялікіх населеных пунктах або ў сябе ў двары, ⁃ хочуць гуляць на вуліцы, але шпацыруюць па сваёй кватэры
Форма пратэсту значэння не мае, важная пазіцыя.
«Голас» хоча паказаць рэальную карціну барацьбы за праўду і свабоду. Сёння пратэстуюць ўсюды: на плошчах і праспектах, у кварталах і ў дварах, у офісах і на заводах, дома і ў сацыяльных сетках. Кожны дзень. Сотні тысяч людзей.
Гэты небывалы пратэст натхняе удзельнікаў і палохае прадстаўнікоў улады. Людзей спрабуюць дэматываваць, запалохаць - але гэта больш не працуе. МУС скажае статыстыку, у дзясяткі разоў пераменшыць маштаб нашага пратэсту. БТ падроблівае карцінку, каб зноў падмануць людзей, якія жывуць без інтэрнэту.
У рэальным часе на платформе будзе абнаўляцца лічыльнік, які пакажа, колькі беларусаў пратэставала ў гэты дзень. Гэтую інфармацыю стваральнікі «Галасы» будуць распаўсюджваць у Беларусі і іншых краінах, каб аб размаху беларускага пратэсту ведаў увесь свет. Падлікі будуць кожны тыдзень, каб людзі бачылі: з кожным днём іх усё больш.