Плюс 12. Колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла да 472
Сёння ў гэты спіс уключылі яшчэ 12 чалавек, паведамляе «Вясна».
У Беларусі ўжо 472 палітвязні. Сёння праваабаронцы павялічылі іх колькасць яшчэ на 12 чалавек.
Гэта Дзмітрый Качурка, Дзмітрый Грышчанка, Ілля Ягораў, Станіслаў Мачалаў, Яўген Маркавец, Дзмітрый Сінкевіч, Аляксандр Дабрыянік, Ягор Дуднікаў, Ілля Бохан, Сяргей Цібец, Леанід Германовіч і Уладзіслаў Барысаў.
Усіх іх узялі пад варту, прад'явілі абвінавачанне і вынеслі
прысуды, у тым ліку па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя
дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і па ч. 2 арт.
293 КК («Масавыя беспарадкі»).