Пра экстрэмізм і нацысцкую сімволіку будуць размаўляць нават с першакласнікамі

З вучнямі гомельскіх школ праводзяць тлумачальную працу. Пра гэта сведчыць загад адной з гомельскіх школ, дасланы чытачом у рэдакцыю "Флагштока".

image5f7ee7c168ac0lg.jpeg


З тэксту загаду вынікае, што ў перыяд з 5 па 10 кастрычніка 2020 года з вучнямі ўсіх без выключэння класаў плануюць правесці гутарку па наступных пытаннях:

  • аб рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, што знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
  • аб дыспазіцыі і санкцыях артыкулаў 17.10 ("прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі") і 17.11 ("распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць" КаАП РБ.
  • аб дыспазіцыі і санкцыях артыкулаў 130 ("распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці і варожасці»), 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») 361. 1 («стварэнне экстрэмісцкага фармавання") і 361. 2 ("фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання") КК РБ.

ПРаводзіць гутарку павінны класныя кіраўнікі 1-11 класаў.