Прабегчы 500 кіламетраў за 5 дзён у гонар Скарыны

Амбасадар школы бегу «IRUN» і праекта «500 год» мінчук Тарас Цялькоўскі прабяжыць унікальны для Беларусі ўльтрамарафон.

Тарас Цялькоўскі. Фота з сацсетак

Тарас Цялькоўскі. Фота з сацсетак

За 5 дзён ён адолее дыстанцыю ў 500 кіламетраў — па 100 кіламетраў у дзень. #SkarynaRun прысвечаны 500-годдзю Бібліі Францыска Скарыны.

Тарас Цялькоўскі — былы чалец юніёрскай зборнай па лёгкай атлетыцы, шматразовы пераможца чэмпіянату Беларусі, удзельнік чэмпіянату Еўропы па кросе. Акрамя таго, ён скончыў Біблійную семінарыю ў Лондане.

Атлет упэўнены, што з’яўленне даступнай Бібліі на зразумелай мове прывяло да Залатога веку ў гісторыі краіны, а сама Кніга не згубіла актуальнасці і ў наш час. Па яго словах, ён бяжыць, каб вярнуць Біблію ў рукі беларусаў.

20616774_1542641749112705_429080366262518642_o.jpg

Забег пройдзе ў Мінску на трасе веласцежкі з 26 па 30 верасня пры падтрымцы праекта 500god.by, школы бега “IRUN“, партала Onliner.by, Цэнтра спартыўнай рэабілітацыі Беларускай Федэрацыі біатлона, кампаній“Garmin”, “Joma”, “Rsport”, “NewBalance”,“SQUEEZY Sports Nutrition“, “Compressport“, “Aura”, майстэрня відэа KEYFIMS.

Афіцыйны старт запланаваны на 10:00 26 верасня каля электроннага табло побач з Палацам Спорта (пр-т Перможцаў, 4).
Падчас забегу будзе ладзіцца анлайн-трансляцыя. Далучыцца ў любы час і прабегчы частку дыстанцыі з мінчанінам зможа любы жадаючы.

Даведацца больш пра ультрамарфон #SkarynaRunбудзе можна на афіцыйным сайце і старонках праекта #500год:

https://500god.by/

https://www.facebook.com/info500god/

https://vk.com/info500god

https://www.instagram.com/info500g/