Прадстаўнікі ДНР атакуюць стадыён "Шахцёр" у Данецку
Каля 60-ці прадстаўнікоў Данецкай народнай рэспублікі прадпрымаюць спробу захапіць стадыён "Шахцёр" у Данецку. Пра гэта паведаміў карэспандэнт "Навінаў Данбаса" з месца падзеі.

Стадыён "Шахцёр" у Данецку
Стадыён знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнага парку культуры і адпачынку імя А. Шчарбакова, дзе сёння павінен быў прайсці мітынг-канцэрт, які арганізоўвалі праўкраінскія актывісты ў падтрымку
адзінства Украіны. На месцы працуюць супрацоўнікі МУС. Аднак як адзначае карэспандэнт "Навінаў Данбаса", іх толькі каля 30-ці.
Людзі, якія прадпрымаюць
спробу захопу стадыёна ў "цывільным" з георгіеўскімі стужачкамі, у некаторых на руках павязкі са сцягам самаабвешчанай ДНР.
Нагадаем, што Данецкі гарсавет зачыніў сёння парк культуры і адпачынку імя А. Шчарбакова, дзе павінен быў прайсці мітынг-канцэрт за адзінства Украіны.