У Данецку экстрэмісты вызвалілі ўзятых у палон удзельнікаў праўкраінскага мітынгу

Людзей трымалі ў былым офісе Партыі рэгіёнаў. Закладнікаў, якіх сепаратысты захапілі пасля ўчорашняга мітынгу ў Данецку, — вызвалілі. Гэта ТСН пацвердзілі ў Данецкай міліцыі.



383982138.jpg

Адпусцілі закладнікаў пасля перамоваў з міліцыяй. Таксама праваахоўнікі затрымалі восем экстрэмістаў, якія атакавалі удзельнікаў шэсця. Нагадаем, калі шматтысячная калона з украінскімі сцягамі пайшла па цэнтры горада, на іх накінуліся маладыя хлопцы ў масках з бітамі і металічнымі палкамі . Мітынгоўцаў закідалі выбуховымі пакетамі і светашумавымі гранатамі. Раненні па розных дадзеных атрымалі ад 14 да 25 чалавек.

Пасля нападу на ўдзельнікаў мірнага шэсця па адзінства Украіны, пяцёра ўдзельнікаў мітынгу былі выкрадзеныя сепаратыстамі. Трымалі іх у былым офісе Партыі рэгіёнаў, дзе цяпер месціцца штаб экстрэмістаў.