Новыя турбрэнды пяці беларускіх напрамкаў

У межах праекта «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» пяць беларускіх напрамкаў абзавяліся турыстычнымі брэндамі: Мсціслаў, Аўгустоўскі канал, Мядзел, Полацк і Камянец-Пружаны.

59dca2e11342f_img_3969.jpg

Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і накіраваны на прасоўванне турызму ў Беларусі. У рамках пілотнай версіі турыстычныя брэнды пакуль распрацавалі толькі для пяці папулярных кірункаў Беларусі. Кожны напрамак прадставілі як самастойную дэстынацыю — гэта значыць месца, дзе вандроўнікі могуць скарыстацца поўным комплексам турыстычных паслуг.
Кожная з пяці дэстынацый атрымала брэнд, слоган, прэзентацыйную друкаваную прадукцыю, прома-ролік і стратэгію развіцця. Праўда, імёны спецыялістаў, якія распрацоўвалі брэнды, трымаюцца ў сакрэце.
Дарэчы, да канца 2017 года эксперты праекта абяцаюць парадаваць беларусаў некалькімі версіямі нацыянальнага брэнда краіны, з якіх будзе абраны канчатковы варыянт. Аўтарства работ будзе ананімным, каб не было спакусы галасаваць за гучнае імя, а не за сам брэнд.














Паводле 34travel.me