Праўкі ў сямейнае заканадаўства выпрацуюць цягам месяца (фота)
У Мінску адбыўся круглы стол у справе шматдзетных сем’яў, выкліканы шматлікімі парушэннямі іх правоў з боку чыноўнікаў.

Удзел у круглым стале, арганізаваным "Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй", узялі грамадскія актывісты, эксперты, журналісты.
Сярод экспертаў выступілі Алена Кашына, Вольга Кавалькова і Леанід Скарабагаты. Была створаная працоўная група, якая на працягу месяца мусіць распрацаваць праўкі ў сямейнае заканадаўства і распачаць кампанію па зборы подпісаў у іх падтрымку.
Таксама ўдзельнікі круглага стала напісалі лісты падтрымкі Ірыне Моцнай, якую 19 снежня суд у Клімавічах, які праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Прыёмная сям'я Моцных была створаная ў 2002 годзе першай у Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.


