Праўладная газета размясціла фэйкавыя каментары з крытыкай Ціманоўскай ад імя спартсменаў

Яны абвяргаюць, што давалі каментары.

photo_2021_08_02_19_08_51.jpg

Спартсменка Марыя Мамашук, срэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, заявіла, што не давала праўладнай гомельскай газеце «Маяк» каментар па сітуацыі з Крысцінай Ціманоўскай.
«Ніякіх каментароў з гэтай нагоды я не давала! Хлусня!» — напісала яна на сваёй старонцы ў Instagram.
У гэтай жа газеце з'явіўся каментар дзюдаіста Сяргея Шундзікава, які напісаны як пад капірку з каментарамі іншых спартсменаў для дзяржаўных СМІ.