Праваабаронца Наста Лойка выйшла на волю пасля 30 сутак за кратамі
Пра выхад Насты Лойка паведамляюць праваабаронца. Дзяўчына правяла ў няволі два разы па 15 сутак.

Другі раз «суткі» праваабаронцы прысудзілі 22 верасня. Сёння тэрмін скончыўся, і Насту Лойка вызвалілі.
Паводле афіцыйнай версіі, агучанай у судзе, нібыта адразу пасля выхаду з першых «сутак» Наста пачала «паводзіць сябе абуральна», за што і была зноў затрыманая.
Нагадаем, Наста Лойка была затрымана 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы валанцёрскай службы «В*сны» Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Тады Насту Лойка абвінавацілі нібыта ў «дробным хуліганстве», за гэта суд на наступны дзень, 7 верасня, пакараў яе 15 суткамі арышту.
