Праваабаронцы хочуць купіць аўтазак і «раскачаць ім усю Беларусь»
Актывісты праваабарончага цэнтру «Вясна» маюць сурʼёзны намер наконт аўтазаку, што прадае менская міліцыя.

Фота: Старонка ў Facebook праваабаронцы Анісіі Казлюк
Праваабаронцы плануюць запусціць кампанію па збору
сродкаў на пакупку і, калі атрымаецца сабраць патрэбную суму, зрабіць з
аўтазаку дызайнерскі аўтамабіль.
«Мы цяпер падумваем абвесціць краўдфандынгавую кампанію, бо ў нас, канешне, няма такіх сродкаў. Зараз будзем шукаць асістэнта, які дапаможа нам з распрацоўкай кампаніі. Пакуль што ў нас быў толькі накід ідэяў», — кажа Наста Лойка, праваабаронца «Вясны».
Мінская міліцыя прадае аўтазак за 16,5 тысячаў беларускіх рублёў.
3 жніўня ў Facebook праваабаронцы выклалі свае фотаздымкі з плакатамі «Мы хочам аўтазак» і выявай аўтазаку ў падарункавай абгортцы. Правааабаронца Анісія Казлюк напісала:
«Абяцаем дыскашар унутры, адну белую сценку (для прагляду фільмаў), руль, абгорнуты ў поўсць, і змяняць дызайн аўтазаку не радзей чым раз на паўгады»