Праваабаронцы налічылі ўжо больш за 300 спраў супраць удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі

У Беларусі з пачатку электаральнай кампаніі заведзена больш за 300 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў, пратэстных акцый і актывістаў, паведамляе незарэгістраваны ў рэспубліцы праваабарончы цэнтр "Вясна".

images_96.jpg

"З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 год, амаль за пяць месяцаў, у краіне заведзена больш за 300 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іхніх штабоў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі", - гаворыцца ў паведамленні на сайце цэнтра .
Самы распаўсюджаны артыкул крымінальнага кодэксу, па якім былі ўзбуджаныя крымінальныя справы - 293 КК РБ (масавыя беспарадкі). Праваабаронцам вядомыя прозвішчы мінімум 112 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле. Акрамя таго, часта інкрымінуецца артыкул 342 КК РБ (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў).
Таксама вядома аб пачатку крымінальных спраў за паклёп (арт.188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па некаторых іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса, адзначаюць у "Вясне".
У цяперашні час праваабаронцы размяшчаюць прозвішчы больш за 280 чалавек, чый крымінальны перасьлед, на іх думку, звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе, 94 чалавек з гэтага спісу прызнаныя палітычнымі вязьнямі.
interfax.by