Стала вядома, што рабіў Лукашэнка ў СІЗА КДБ
Фота і інфармацыя з'явіліся ў тэлеграме.
![photo_2020_10_10_16_38_49.jpg photo_2020_10_10_16_38_49.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_10_16_38_49.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У СІЗА КДБ Лукашэнка сапраўды сустракаўся з палітвязнямі — зняволенымі палітыкамі і сябрамі Каардынацыйнай рады. Тэлеграм-канал "Пул Першага", блізкі да Адміністрацыі прэзідэнта, піша, што кіраўніку Беларусі было цікава, што палітвязні скажуць наконт Канстытуцыйнай рэформы, якую ён хоча правесці.
Размова доўжылася чатыры гадзіны. На здымку бачна:
— Віктара Бабарыку;— яго сына Эдуарда (сядзіць спінай);— аднаго з каардынатараў яго штаба Юрыя Васкрасенскага;— паліттэхнолага Віталя Шклярава (сядзіць спінай);— саброўку прэзідыюма Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву.
Таксама за сталом сядзіць адвакат Ілля Салей, але на здымку бачныя толькі яго рукі. Затое імя можна прачытаць на таблічцы на стале.