«Перамовы можна пачынаць толькі пасля выканання добра вядомых перадумоў»
Мае суб'ектыўныя меркаванні наконт сустрэчы былога са сваімі ахвярамі палітзняволенымі. Крыху ведаючы яго асабіста, а больш па замашках і паводзінах за 26 год дыктатарства, перакананы, сустрэча для яго вымушаная. Нават туманная дэманстрацыя нейкага падабенства на славуты дыялог.

Што прымусіла  чалавека, які даўно не бачыў берагоў і не адчуваў пад нагамі зямлі, з улікам асаблівасцей свайго характару, праявіць такую слабасць? Усё разам.  Стан  эканомікі. Нечаканая салідарная рэакцыя заходніх палітыкаў, у выніку чаго з'явілася адчуванне, што  на гэты раз ён сам без яек. Нельга выключаць адмоўную ацэнку ў пераадольванні крызісу "брацкага" хаўрусніка, прапанаваўшага сваю "особую папку" для вызвалення.  Але, перакананы, галоўная нечаканасць дыктатара — народны пратэст у самых   розных праявах, з прычыны  зневажальнага стаўлення да тых, каго глумліва называў "народцам".  
Хутчэй за ўсё, зместам  сустрэчы быў шантаж.  Дапамажыце спыніць пратэст (напрыклад, сваімі заклікамі), супольна пачнем падфарбоўваць згвалчаную Канстытуцыю,  а я вам за гэта дарую і адпушчу.  Як і раней салідарны з тымі, хто лічыць — перамовы можна пачынаць  толькі пасля выканання добра вядомых  перадумоў: спыненне гвалту, вызваленне ўсіх палітзняволеных і затрыманых, адмена вынікаў выбараў і  аб'ектыўнае  расследванне катаванняў.
Але і гэтага мала. Важна не падмануцца і добра ведаць, з кім маеш справу. Таму ў такіх перамовах абавязкова павінен быць міжнародны пасярэднік. У нашых умовах гэта можа быць АБСЕ і ААН. Да гэтага хваля пратэсту не павінна спыніцца. Фучык бы сказаў, будзце пільнымі!   
P.S. "Перамовы" працягваюцца. Даведаўся.  Аднаму з закладнікаў Сяргею Ціханоўскаму дазволілі патэлефанаваць  жонцы.  Нялёгка нешта прапанаваць тым, хто пакутуе за кратамі, але зараз ад іх мужнасці залежыць таксама  шмат.  Як і ад тых, хто заўтра выйдзе на чарговы Марш.
facebook.com