Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
![yak_astranomiya_uplyvae_na_vyali.jpg yak_astranomiya_uplyvae_na_vyali.jpg](/img/v1/images/yak_astranomiya_uplyvae_na_vyali.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне або Вялікдзень — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята. Гэта свята нагадвае пра галоўны хрысціянскі цуд — уваскрэсенне Хрыста пасля пакутніцкай смерці, якое дае надзею ўсім вернікам на пазбаўленне ад грахоў і вечнае жыццё. Вялікдзень — гэта сімвал перамогі дабра, святла і любові.
У беларускіх храмах увечары 27 красавіка пачаліся святочныя набажэнствы і асвячэнне велікодных страваў. Літургіі працягваюцца і ў нядзелю. Таксама ўвечары суботы ў Беларусь даставілі Благадатны агонь ад гроба Хрыста ў Іерусаліме.