«Прыйшоў штам «Дэльта»». Беларускія медыкі чакаюць уздым захворвання COVID-19

Беларускія медыкі чакаюць ўздым захворвання каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта распавяла 8 верасня першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

koronavirus_vakcinaciya_privivka.jpg


Алена Богдан адзначыла, што апошнім часам назіраецца павелічэнне захворвання COVID-19.

— Гэта чакана: прыйшоў штам “Дэльта”. За летні час сістэма аховы здароўя падрыхтавалася да ўздыму захворвання: нарасцілі запасы лекавых сродкаў, сізаў, значна павялічана колькасць пунктаў падачы кіслароду. Мы далі адпачыць нашаму персаналу: людзі максімальна змаглі сысці ў адпачынак падчас перыяду, калі адзначаўся нізкі ўзровень захворвання, — сказала намеснік міністра.

Даваць прагнозы аб тым, як у краіне будзе развівацца сітуацыя з каронавірусам Алена Богдан не стала:

— На жаль, каронавірус за паўтара года, якія мы з ім жывем, паказаў, што прагнозы даваць — абсалютна няўдзячная справа. Інфекцыя вельмі непрадказальная ў плане эпідэміялагічных законаў, да якіх мы прывыклі. Наша задача — забяспечыць гатоўнасць сістэмы.

Яна таксама заявіла, што грып у Беларусі пакуль не цыркулюе, але да яго трэба рыхтавацца.

— У нас штодня ідзе маніторынг тых вірусаў, якія цыркулююць у нашай краіне. Грып на сёння не цыркулюе, але гэта не значыць, што нам не трэба да яго рыхтавацца. Міністэрства аховы здароўя закупіла вакцыну супраць грыпу. Нам абавязкова трэба сумясціць сезонную вакцынацыю супраць грыпу з прышчэпачнай кампаніяй супраць каронавіруснай інфекцыі. Па разліках нашых спецыялістаў — і эпідэміёлагаў, і вядучых інфекцыяністаў — у любым выпадку мы павінны падрыхтавацца да магчымага прыходу ў нашу краіну грыпу паралельна з каронавірусам.

Раней у Міністэрстве аховы здароўя чакалі новую хвалю каронавіруса толькі ў кастрычніку. З 23 жніўня ў Беларусі штодня фіксуецца больш за 1000 выпадкаў заражэння каранавірусам.