У Беларусі прышчапілася 1,43 млн чалавек, выяўлена 1760 выпадкаў каронавірусу

У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1760 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі было выяўлена 495 578 выпадкаў захворвання.

koronavirus_3.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 1486 чалавек. Усяго афіцыйна ачунялі 486 734 пацыенты з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памёр 3871 пацыент з COVID-19. За суткі памерлі 12 чалавек.

Усяго правялі 7 943 649 тэстаў, з якіх з учорашняга дня выканалі 21970 даследаванняў.

Першую дозу вакцыны супраць каронавіруса атрымалі больш за 1,72 млн беларусаў, а поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 1,43 млн чалавек.