Прызыўная кампанія ў Беларусі падоўжаная да 1 студзеня
Тэрміны прызыўной кампаніі падоўжаныя ў Беларусі да 1 студзеня 2021 года — нібыта праз каронавірус.

Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў указ №469, якім карэктуецца ўказ №297 ад 3 жніўня 2020 года "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве. Згодна з дакументам, тэрміны "прызыўной кампаніі і адпраўкі грамадзян, прызваных на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве, да месцаў праходжання службы падоўжаныя да 1 студзеня 2021 года".
Паводле прэс-службы Лукашэнкі, "гэта дазволіць з улікам неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі забяспечыць Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні асабістым складам з ліку новага папаўнення ў межах колькасці, устаноўленай раней указам №297".